Чытаю часопіс “Гісторыя: праблемы выкладання”. Адзін артыкул іл


Чытаю часопіс “Гісторыя: праблемы выкладання”. Адзін артыкул ілюструе наш білінгвізм вельмі добра. Так настаўнік вышэйшай катэгорыі з Менску друкуе артыкул з такой назвай: “Идейно-нравственное воспитание на уроках истории Беларуси при изучении темы “Палітычнае становішча Беларусі ў XVI- першай палове XVII ст.” и во внеклассной работе”. У артыкуле прыводзіцца матэрыял на дзвух мовах – методыка на рускай, а заданні на беларускай. Смешна, што выкладчык з вышэйшай катэгорыяй ня можа прадэманстраваць свае беларускамоўныя веды, а выкладае ж па-беларуску. Сорамна за выкладчыкаў. Але, з другога боку, дэманструецца ўрок па-беларуску. І гэта безумоўна вялікі плюс. Увогуле часта сутракаю смешыя моўныя моманты. Асабліва цікава выглядаюць беларускія словы ў рускім варыянце. Напрыклад, “магазин Свитанок”, ці адзін з маіх любімых відаў мармеладу –“мармелад Разноколеровый” і такіх прыкладаў вельмі шмат. Варта філолагам вывучаць актыўна нашу моўную рэчаіснасць, бо гэта фенаменальная сітуацыя.