Апошні тыдня два маё жыццё напоўнілася працай, працай, працай..... Але
Апошні тыдня два маё жыццё напоўнілася працай, працай, працай..... Але ці варта усё гэта рабіць? Можа я падмяняю паняцці патрэбнага і патрабавальнага, сэнсоўнага і няважнага. Нешта так шмат усяго запар. Вечарына - не ведаю ці спадабалася яна людзям, простым людзям, бо мне як чалавеку які бачыў момант стварэння - успрыняцце іншае. А потым на наступны дзень быў тэст у Менску на званне экскурсавода. Я цяпер афіцыйна магу праводзіць экскурсіі ў наступных кірунках:
- аглядная экскурсія па Гродна
- Аўгустоўскі канал і ваколіцы
- Гродна-Ліда-Бярозаўка
- Малое Мажэйкава-Ліда-Іўе-Трабы-Гальшаны-Баруны-Крэва
- У госці да Зюзі ці па савецку да дзеда Мароза у Белавежскую пушчу
- Ваўкавыск-Ружаны-Косава-Кобрын-Брэст
- Сынкавічы-Слонім-Жыровічы
Таму звяртайцеся калі патрэбна і ёсць жаданне пабачыць Беларусь з дапамогай дыскурса экскурсавода!
Для людзей, якія збіраюцца прайсці гэта тэставанне маю некалькі парадаў, гэтага мы не ведалі, таму былі ў нас нэрвы размотаны вельмі. Тэст скажу адразу не складаны - як нам паведамілі нават 76 -гадовая жанчына без праблем яго прайшла. А вось сумоўе было жахлівым, хаця не няправільна. Жахлівым было чаканне гэтага сумоўя. Пяць гадзін чакалі мы сваёй чаргі. І пад час чакання даведаваліся нешта новае і новае. То назвы экскурсій трэба каб былі такія, якія прапаноўвае нацыянальнае агенства па турызму, то самі кантрольныя тэксты павінны быць не менш 40 старонак і не свайго сачынення, а прота узяць тэксты агенства і іх раздрукаваць і паказаць камісіі, якая складалася з 6 чалавек. пад час сумоўя яны глядзяць тэксты і даюць заданне, кшталту вы знаходзіціся пад сценамі Крэўскага замка, што вы будзіце распавядаць. Канешне усё гэта не выглядае складаным, але было вельмі нервова, бо многае пра тыя ж самыя тэксты мы даведаліся толькі перад сумоўем. А перад гэтым так доўга рыхтаваліся - сваі тэксты - і ўсю кату пад хвост!
Сёння прымаал ўдзел у канферэнцыі - прысвечаную Яну Булгаку - штосьці добрае было як, напрыклад, выступленне спадара Федарука, аўтара кнігі "Усадьбы Берестчіны". Яго аповяд быў як вандраванне па сядзібах, дзе бываў Булгак - вельмі цікава. Яшчэ на канферэнцыі быў унук і праўнук Булгака. Заўтра пайду працяг каныерэнцыі паслухаю.
А яшчэ шмат чаго трэба рабіць - а суткі як аказваецца не гумовыя, не расцягваюцца!
